У Луганску супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны затрымалі лідара «Луганскай гвардыі» Аляксандра Харытонава, якая быў вылучаны сябрамі гэтай арганізацыі на пасаду «народнага губернатара» Луганскай вобласці.

Гэтую інфармацыю УНІАН пацвердзіла начальнік прэс-цэнтра СБУ Марына Астапенка, не ўдакладніўшы падрабязнасьцяў.

Як паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах Луганскай вобласці, на дадзены момант Харытонава ўжо пераправілі ў Кіеўскае ўпраўленне СБУ.

Харытонаў быў затрыманы праваахоўнікамі ўвечары ў чацвер, 13 сакавіка.

Мясцовыя журналісты сцвярджаюць, што ўчора лідара «Луганскай гвардыі» запрасілі ў абласное Упраўленне СБУ для гутаркі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі, і Харытонаў адправіўся на сустрэчу ў кафэ ў старым цэнтры горада.

«Калі Харытонаў выйшаў з кафэ і перайшоў дарогу, да яго і яго знаёмых на вялікай хуткасці пад'ехаў цёмны мікрааўтобус. Ён рэзка затармазіў, і адтуль выскачылі некалькі чалавек у чорнай уніформе, бронекамізэльках і масках (як мяркуецца, — байцы групы «Альфа»). Яны скруцілі Харытонава на вачах у яго спадарожнікаў, кінулі ў машыну і павезлі», — паведамляюць СМІ са спасылкай на сведак затрымання, адзначаючы, што сярод сведкаў быў таксама адзін з дэпутатаў Луганскай гарадской рады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?