Свет1111

Польшча выслала вайсковага аташэ Беларусі, абвінавачвае ў шпіянажы на Расію

Крыніца ў польскім МУС: Беларускія спецслужбы працуюць на Расію, спецыялізуюцца на Польшчы.

Вайсковага аташэ амбасады Беларусі ў Польшчы папрасілі пакінуць тэрыторыю Польшчы. Контрразведка Агенцтва ўнутранай бяспекі лічыць, што ён займаўся шпіянажам на карысць Расіі.

Паводле wyborcza.pl, вайсковага аташэ Беларусі злавілі працаўнікі контрразведкі з Агенцтва ўнутранай бяспекі, калі той фатаграфаваў вайсковыя аб'екты ў Быдгашчы. Як даведалася Радыё «TOK FM», гэтыя аб'екты з'яўляюцца навучальным цэнтрам НАТО.

«Ён [дыпламат з Беларусі] зашмат сабе дазваляў», – пачулі карэспандэнты газеты «Dziennik», калі папрасілі пракаментаваць гэты выпадак прадстаўнікоў сілавых міністэрстваў.

«Мы не бачым розніцы між беларускімі і расійскімі шпіёнамі, — сказала «Газеце выборчай» крыніца ў польскім Міністэрстве ўнутраных спраў. — Абедзве краіны супольна вядуць разведвальную і контрразведвальную дзейнасць, кіруюць якой расіяне. І ў рамках гэтай супольнай дзейнасці беларусы «спецыялізуюцца на Польшчы». Гэта значыць, што любую інфармацыю, якую яны здабываюць у нашай краіне, мы трактуем як такую, якая перадаецца Расіі», — сказала крыніца. 

Вайсковы аташэ Беларусі — гэта адзін з двух выяўленых у Польшчы шпіёнаў, пра якіх паведамлялася ўчора. Іншы шпіён быў затрыманы значна раней.

Ён трапіў у рукі Службы ваеннай разведкі Польшчы два гады таму. Ужо тады Апеляцыйная пракуратура выставіла яму абвінавачанне ў шпіянажы. З таго часу беларус застаецца пад арыштам.

Пра гэтую гісторыю ведала толькі вузкае кола людзей у Польшчы, адзначыў прадстаўнік сілавых ведамстваў. Толькі цяпер, калі ў суд трапіў акт абвінавачання, стала вядома больш падрабязнасцяў. 

Паводле дзвюх крыніцаў газеты «Dziennik», сітуацыя са шпіёнамі з Беларусі — вельмі нетыповая, таму праца польскіх службаў і пракуратуры над абвінаваўчымі высновамі доўжылася больш за два гады. Праблема палягала на тым, падае выданне, што той грамадзянін Беларусі раней супрацоўнічаў з расфармаванаю некалькі гадоў таму Вайсковай інфармацыйнаю службаю Польшчы.

Кіраўніцтва аддзелу, што займалася разведкаю, лічыла яго сваёй крыніцаю ў беларускіх спецслужбах, а яго самога разглядала як каштоўнага супрацоўніка, які перадаваў вельмі істотную інфармацыю пра беларускую армію.

За свае паслугі ад польскага боку ён атрымліваў шчодрыя ўзнагароды — да некалькіх сотняў тысяч долараў.

«Насамрэч, ён быў дэзінфарматарам», — распавёў адзін са следчых. Толькі ў польскай Службе вайсковай разведкі, якая паўстала пасля роспуску Вайсковай інфармацыйнай службы, па-новаму прааналізавалі інфармацыю, якую даваў беларус. З часам высветлілася, што насамрэч ён выконваў заданні для спецслужбаў Беларусі, піша газета.

Каментары11

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле14

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →