Сёння быў затрыманы 30-гадовы мінчанін, які застрэліў сябра дзяцінства, каб, па ягоных словах, «ачысціць зямлю ад наркаманаў», паведамілі БелТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Гэта адбылося пасля таго, як супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі сёння ў лясным масіве труп мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі. У забітым апапазналі жыхара Слуцка, які знік без вестак і знаходзіўся ў вышуку з 20 лютага.

Па падазрэнні ў забойстве затрымалі яго сябра з дзяцінства. Той прызнаў, што 17 лютага папрасіў ахвяру дапамагчы перагнаць з вёскі ў Слуцкім раёне легкавы аўтамабіль і потым, прыехаўшы ў лес, застрэліў з абрэза паляўнічай стрэльбы. Труп ён закапаў у лясной дарогай.

Супрацоўнікам міліцыі забойца растлумачыў: яму прымроілася, што ён павінен «ачысціць зямлю ад наркаманаў». Аператыўнікі маюць інфармацыю, што падазраваны меў намер здзейсніць аналагічныя злачынствы ў дачыненні да яшчэ траіх сваіх знаёмых.

Мяркуецца, што ў момант здзяйснення злачынства забойца таксама знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?