Нафта 110 — Мы прымусім бандэраўцаў адказаць за свае злачынствы! Януковіч — легітымны прэзідэнт Украіны! Крым мае права на самавызначэнне!

Нафта 100 — … хоць, безумоўна, такія далікатныя пытанні лепш абмяркоўваць за сталом перамоваў.

Нафта 90 — Цяпер ужо відавочна, што Януковіч — злачынец. Мы сталі ахвярай уласнай даверлівасці.

Нафта 80 — Тэрытарыяльная цэласнасць брацкай краіны і захаванне палажэнняў Будапешцкага мемарандума заўсёды былі для нас першасныя.

Нафта 70 — Сардэчна запрашаем, Арсеній Пятровіч! Чайку? Навошта дазіметр?

Нафта 60 — Перадыслакацыя флоту ў Наварасійск ажыццяўляецца ў планавым рэжыме.

Нафта 50 — Мы паважаем выбар народа Кубані. Просім нашых турэцкіх партнёраў прапусціць флот праз Басфор.

Нафта 40 — АллахDear Russian citizens…у акбар, дарагія суайчыннікі! Пасля вымушанага сыходу Уладзіміра Уладзіміравіча…

Нафта 30 — Dear Russian citizens…

Нафта 20 — Хлопці, а де тут в них зарядка для мобільного?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0