Чырвонымі лініямі (5) пазначаны траекторыі, з якіх рухавікі самалёта маглі падаць свае апошнія сігналы на спадарожнік. Аднак сістэма такая, што вядомая толькі адлегласць ад спадарожніка, а не месца падачы сігналаў. Невядома нават, рухаўся самалёт у бок Антарктыды ці ў бок Цэнтральнай Азіі. Вядома, што ён заставаўся ў паветры сем гадзін пасля адключэння сістэм сувязі. Графіка «Уол-стрыт джорнал».

Чырвонымі лініямі (5) пазначаны траекторыі, з якіх рухавікі самалёта маглі падаць свае апошнія сігналы на спадарожнік. Аднак сістэма такая, што вядомая толькі адлегласць ад спадарожніка, а не месца падачы сігналаў. Невядома нават, рухаўся самалёт у бок Антарктыды ці ў бок Цэнтральнай Азіі. Вядома, што ён заставаўся ў паветры сем гадзін пасля адключэння сістэм сувязі. Графіка «Уол-стрыт джорнал».

З такой таямніцай міжнародная авіяцыя не сутыкалася ўжо даўно. Самалёт «Боінг-777» кампаніі Malaysia Airlines знік з радараў авіядыспетчарскіх служб 10 дзён таму, і дагэтуль пра яго лёс нічога не вядома. 

У ноч з 7 на 8 сакавіка лайнер здзяйсняў рэйс MH370 па маршруце Куала-Лумпур — Пекін. На борце знаходзіліся 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа. Сувязь з самалётам была згубленая прыкладна праз дзве гадзіны пасля ўзлёту, калі ён знаходзіўся над Паўднёва-Кітайскім морам. 

Асноўных версій на дадзены момант дзве: катастрофа і ўгон. Аднак рэштак знойдзена пакуль не было, а інфармацыя пра выяўленне дэталяў самалёта і плям паліва недалёка ад берагоў В'етнама не пацвердзілася. Таму ўдзельнікі пошукавай аперацыі схіляюцца да другой версіі. 

Некалькі дзён таму прэм'ер-міністр Малайзіі Наджыб Разак раскрыў новыя дадзеныя авіяздарэння. Паводле яго словаў, 

невядомыя асобы на борце лайнера адключылі сістэмы сувязі. Пасля гэтага самалёт змяніў курс і накіраваўся ў бок Індыі. Спадарожнікі назірання атрымлівалі сігналы з борта яшчэ на працягу амаль сямі гадзін. 

Разак дадаў, што цяпер пошукі месца падзення «Боінга» вядуцца па двух калідорах — ад Інданэзіі да паўднёвай часткі Індыйскага акіяна і ад межаў Туркменістана і Казахстана да паўночнай часткі Тайланда. Пошукі ў Паўднёва-Кітайскім моры спыненыя.

Кіраўнік малайзійскага ўрада таксама дадаў, што расследаванне ўвайшло «ў новую стадыю» — эксперты высвятляюць, хто прымусіў «Боінг» змяніць кірунак палёту. Па дадзеных Інтэрпола, два пасажыры — грамадзяне Ірана — селі на рэйс па скрадзеных пашпартах, таму версія тэракта таксама не выключаецца. 

Сваякі пасажыраў працягваюць спадзявацца на цуд: магчыма, лайнер усё ж недзе прызямліўся. Але шанцаў на гэта знікома мала. Як кажуць эксперты, калі б адбылося прызямленне, пра гэта ўжо стала б вядома. Між тым, у пошукі самалёта ўключыліся ўжо 25 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?