Падчас перадвыбарчага пікету АГП на Камароўцы АМАП забраў усіх удзельнікаў.

Як паведамілі ў прэс-службе партыі, удзельнікі былі ў майках з партрэтамі палітзняволеных і меркавалі правесьці пікет у знак салідарнасці з імі.

Сярод затрыманых — Анатоль Лябедзька, Уладзімір Раманоўскі, Ганна Канапацкая, журналісты Алесь Сіліч і Натальля Валакіда. Усяго каля 10 чалавек.

Як мяркуецца, затрыманых павезлі ў РУУС Савецкага раёна. Туды цяпер накіроўваюцца іншыя актывісты АГП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?