Падразьдзяленьні турэцкага войска, што ўзялі ў шчыльнае кола курдзкіх сэпаратыстаў на мяжы з Іракам, увайшлі ў паўночны Ірак, паведамляе ў сераду газэта «Ені Шафак». Паводле выданьня, турэцкі спэцназ, пры падтрымцы верталётаў, праводзіць апэрацыю па перасьледзе партызанаў, зьнішчальнікі F-16 і артылерыя наносяць кропкавыя ўдары па лягерах працоўнай партыі Курдыстану на 50 км углыб сумежнай тэрыторыі.

Газэта «Заман» са свайго боку паведамляе, што апэрацыя з выкарыстаньнем авіяцыі праводзіцца на 40 км углыб Ірака. Пры гэтым яна спасылаецца на выказваньне афіцыйнага прадстаўніка кіраўніцтва Джаміля Чычака на песеджаньні рады кіруючай партыі. Ён таксама сказаў, што ЗША праінфармаваныя пра правядзеньне памежнай апэрацыі, і з амэрыканскага боку праводзіцца абмен выведнай інфармацыяй.

Парлямэнт Турцыі на мінулым тыдні надаў ураду паўнамоцтвы на правядзеньне памежнай вайсковай апэрацыі ў паўночным Іраку, дзе, паводле дадзеных ваенных, сканцэнтравана каля 3,5 тысячаў курдзкіх сэпаратыстаў. У аўторак прэм’ер Турцыі Тайіп Эрдаган заявіў у Лёндане, што ваенная апэрацыя ў паўночным Іраку можа быць распачатая ў любы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?