Урад Індыі ўсё больш упэўнена гаворыць пра будаўніцтва нафта- і газаправоду, якія злучаюць Індыю і Іран, што можа раззлаваць ЗША. Як піша газэта The Financial Times, міністар фінансаў Індыі заявіў пасьля сустрэчы са сваім іранскім калегам у Вашынгтоне, што будаўніцтва газаправоду «цалкам выканальнае» і што “мы павінныя гэта зрабіць: у Ірана ёсьць газ, а нам патрэбны газ». Прадстаўнікі Вашынгтона зьбітыя з панталыку такім паваротам падзеяў і спадзяюцца, што Індыя спыніць перамовы з Іранам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?