Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак 17 сакавіка прыняў шэраг кадравых прызначэнняў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне Дзмітрыя Кійко намеснікам міністра фінансаў, Уладзіміра Гракуна — намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, Уладзіміра Прывалава — намеснікам міністра спорту і турызму.

Лукашэнка таксама пагадзіўся з прызначэннем Міхаіла Філімонава генеральным дырэктарам дзяржпрадпрыемства «Беларуская атамная электрастанцыя».

Як паведамілі ў прэс-службе, Лукашэнка таксама прызначыў прадстаўнікоў Беларусі ў шэрагу міжнародных структур. У прыватнасці, Віктар Кагут стаў намеснікам генеральнага сакратара рады Міжпарламенцкай Асамблеі краін СНД — прадстаўніком Нацыянальнага Сходу Беларусі ў МПА СНД і Беларускага парламента ў МПА Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне Святланы Пішч намеснікам начальніка апарату прадстаўніцтва Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Беларусі, Максіма Мазуркевіча — намеснікам начальніка галоўнага арганізацыйнага кіравання Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюзнай Дзяржавы.

Акрамя таго, Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў шэрагу райвыканкамаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і навучальных ўстановаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?