У Пінску 17 сакавіка адзінаццацікласнік памёр на ўроку фізкультуры. Хлопец гуляў у футбол і раптам адчуў сябе дрэнна.

Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смерці 17-гадовага пінчука ў адной з сярэдніх агульнаадукацыйных школ горада, паведамляюць ва ўпраўленні СК па Брэсцкай вобласці.

«У ходзе праверкі ўстаноўлена, што 17 сакавіка навучэнец 11- га класа знаходзіўся на ўроку фізічнай культуры ў школе Пінска, гуляў у футбол з аднакласнікамі. Праз некаторы час ён адчуў сябе дрэнна. Выкладчыкам была выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая па прыбыцці канстатавала смерць юнака», — расказалі ў СК.

Зараз высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Ужо агледжана цела памерлага, яго рэчы, а таксама жыллё і камп'ютарная тэхніка, каб вызначыць магчымыя прычыны наступлення смерці. «Апытваюцца педагогі, аднакласнікі, сябры і сваякі памерлага. Цяпер прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая ўстановіць прычыну смерці юнака», — адзначаюць у СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?