Уладзімір Шыцікаў 15 сакавіка выйшаў на вуліцы Гомеля з плакатамі: «Пуцінская Расія, ты звар’яцела», «Бляск рэзідэнцый не ратуе дыктатараў».

фота БелаПАН

фота БелаПАН

Суддзя Савецкага раёна Гомеля Сяргей Шаўструк пакараў 17 сакавіка сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Шыцікава 10 суткамі арышту. На падставе міліцэйскага пратакола Шыцікаў прызнаны вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства.

У суд 68-гадовага актывіста ахоўнікі прывезлі з ізалятара часовага ўтрымання. Нікога на разгляд адміністрацыйнай справы не пусцілі. Пасяджэнне суддзя правёў надзвычай хутка.

Уладзіміра Шыцікава міліцыянты затрымалі 15 сакавіка ля гандлёвага цэнтра «Рэчыцкі», дзе праходзіў пікет сяброў АГП «Патрабуем сумленных выбараў».

Шыцікаў стаў поруч з пікетоўцамі з плакатамі: «Пуцінская Расія, ты звар’яцела», «Бляск рэзідэнцый не ратуе дыктатараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?