Выйшла з друку беларускае выданне кнігі «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)», аўтарам якой з’яўляецца Юры Гардзееў – вядомы гарадзенскі гісторык, які цяпер жыве і працуе ў Кракаве.

Згаданыя камісіі былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што дадзеныя ўстановы спынілі існаванне ўлетку 1792 г., у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы добраўпарадкавання іх прасторы, стану аховы здароўя і аптэкарскай справы, адукацыі, стаўлення мяшчан да юрыдык ды габрэйскага насельніцтва, адносін гарадоў да старастаў.

Пра поўны змест кнігі ды пра тое, як яе замовіць, можна даведацца на сайце arche.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0