Міністэрства культуры і турызму абвесьціла конкурс на найлепшы эскіз вялікага Дзяржаўнага Гербу Украіны. Конкурс праводзіцца з 23 кастрычніка 2007 г. па 1 верасьня 2008 г.

Па выніках конкурсу спэцыяльная камісія шляхам галасаваньня вызначыць найлепшы эскіз і праінфармуе Кабінет міністраў пра вынікі.

Прэміі для аўтараў найлепшых эскізаў: першая прэмія — 12 тыс. грыўняў (5 млн 100 тыс. беларускіх рублёў), другая прэмія — 8 тыс.(3 млн 400 тыс. рублёў), трэцяя — 5 тыс. (2 млн 125 тыс. рублёў).

Калі камісія па выніках конкурсу не прысудзіць першай прэміі, яна праінфармуе Кабмін пра яго вынікі і неабходнасьць працягнуць тэрмін конкурсу.

Паводле ўкраінскай Канстытуцыі, галоўным элемэнтам вялікага Дзяржаўнага Гербу Украіны павінен быць Знак Княскай Дзяржавы Уладзімера Вялікага (малы Дзяржаўны герб Украіны) з улікам гербу Войска Запароскага.

Паводле korrespondent.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0