Пісьменнік Адам Глобус, заснавальнік літаратурнай прэміі «Залатая літара», абвясціў спіс намінантаў. Уручэнне «Залатой літары» традыцыйна адбудзецца ў канцы сакавіка. Сёлета спіс кніг-намінантаў выглядае так:

1. Андрэй Хадановіч «ДЭЖА ВЮ»

2. Дзмітрый Мізгулін «РЭХА»

3. Кірыла Анохін «АСЦЯРОЖНА, ДРЭВЫ ЗАЧЫНЯЮЦЦА»

4. Ігар Кулікоў «СВАМОВА»

5. Казіс Сая «КЛЕМЕНС»

6. Алесь Разанаў «ГЛІНА, КАМЕНЬ, ЖАЛЕЗА»

7. Дзмітрый Дзмітрыеў «Лі-ра-Спі-ра-лі»

8. Усевалад Сцебурака «БЕГ ПА САМААДЧУВАННІ»

9. Анатоль Івашчанка «ХАЙ ТАК»…

Уручэнне прэміі адбудзецца ў кнігарні «логвінаЎ» 24 сакавіка а 19-й гадзіне. 

Прэмія «Залатая літара» была заснавана ў 2004 г., год таму яе атрымаў Валянцін Акудовіч за «Кнігу пра нішто».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?