Сяргей Левін

Сп Левін сыходзіць з пасады старшыні назіральнай рады піваварнай кампаніі «Сябар» з абяцаньнем ня толькі пакінуць беларускую мову ў назвах прадукцыі, але й працягнуць гэтую традыцыю.

«Брэнд «Сябар» мы захаваем прынцыпова» — паведаміў С. Левін, які абвесьціў сёньня пра свой хуткі сыход з пасады старшыні назіральнай рады кампаніі. Больш за тое, на дадзены момант актыўна распрацоўваецца трэці брэнд бабруйскай піваварні.

«Мы моцна спрачаемся, якім будзе наш новы брэнд, але большасьць супрацоўнікаў ‑‑ а я ў гэтым пытаньні займаю прынцыповую пазыцыю ‑‑выступае за беларускамоўны варыянт» — адзначыў Сяргей Леанідавіч.

Кіраўнік кампаніі «Сябар» распавёў таксама пра хаду рэалізацыі праекту па выпуску сокаў. На сёньня адбываецца актыўны мантаж абсталяваньня, у хуткім часе распачнецца выпуск прадукцыі.

«Калі будзе магчымасьць, я абавязкова паспрыяю таму, каб сокі таксама афармляліся па‑беларуску» — паабяцаў Сяргей Левін.

Варта адзначыць, што пачынаючы зь вясны не сьціхаюць чуткі пра магчымае набыцьцё піваврні «Сябар» буйной замежнай кампаніяй. Найчасьцей называюць Heineken. С. Левін не хавае таго, што кампанія вядзе адпаведныя перамовы, але пакуль адмаўляецца называць магчымага пакупніка і ўмовы продажу піваварні. «Гэта можа быць толькі буйная кампанія» — падкрэсьліў ён.

***

СЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар» утворанае ў 2004 г. Заснавальнікамі зьяўляюцца кампанія Detroit‑Belarus Brewing Company LLC (DBBC), утвораная пры ўдзеле амэрыканскай інвэстыцыйнай групы Detroit Investment Ltd. і Міжнароднай фінансавай карпарацыі, і ААТ «Дзеднава» (г. Бабруйск). Цягам гэтага часу ў піваварню «Сябар» інвэставана $35 млн.

Сямён Печанко


Прыклад рэклямнай кампаніі кампаніі "Сябар"
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0