Урад Украіны ўзгадніў план падрыхтоўкі да магчымай эвакуацыі грамадзян Украіны з Крыма. 

Пра гэта паведаміў міністр Кабінета міністраў Астап Семярак: 

«Мы прагназуем, што масштабы гэтага працэсу істотна вырастуць у параўнанні з сённяшнім днём. Рашэнне прынятае не толькі урадам, але і Саветам нацыянальнай бяспекі ды абароны, зацверджаны адпаведны план мерапрыемстваў на паседжанні Кабінета міністраў», — заявіў Семярак. 

Міністр адзначыў, што ўрад звязваецца з органамі мясцовай улады, якія разам з мінсацпалітыкі ўжо працуюць над размяшчэннем тых крымчан, якія пакідаюць свае дамы. Ўрадавы колл-цэнтр арганізаваў спецыяльную групу, якая працуе з бежанцамі.

«Спадзяюся, што гэты працэс не будзе насіць пагрозлівага характару, але мы рыхтуемся да належнай рэакцыі на магчымыя міграцыйныя плыні», — падкрэсліў ён. 

Канкрэтныя складнікі плана, Семярак ня агучваў, паабяцаўшы апублікаваць яго на сайце Кабінета міністраў. 

Як вядома, аб сваёй гатоўнасці прымаць бежанцаў з Крыма ўжо заявіў шэраг рэгіёнаў, у прыватнасці Львоўшчына і Херсоншчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?