Міністэрству замежных спраў Украіны даручана ўвесці візавы рэжым з Расійскай Федэрацыяй. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубiй па выніках пасяджэння РНБА.
«Было даручана Міністэрству замежных спраў ўвесці візавы рэжым з Расійскай Федэрацыяй», — заявіў ён на брыфінгу ў сераду ўвечары.
Таксама паведамляецца, што Украіна выходзіць з СНД.
Украіна пачынае працэдуру выхаду з Садружнасці незалежных дзяржаў, рашэнне было таксама прынята на пасяджэнні РНБА.
«Было прынята рашэнне не толькі спыніць старшынства ў СНД, але пачаць працэс выхаду з СНД», — заявіў Парубій.