У пятніцу, 21 сакавіка, днём слупкі тэрмометраў пакажуць 9.. +15°C, па паўднёвым захадзе да 17°C цяпла. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём — будзе падаць.

У выхадныя будзе яшчэ цяплей — надвор'е будуць вызначаць малаактыўныя франтальныя раздзелы і вельмі цёплыя паветраныя масы з поўдня Еўропы.

У суботу, 22 сакавіка, тэмпература паветра мінімальная ноччу +4.. +9°C, максімальная днём +10.. +17°C, у паўднёвых раёнах Беларусі сакавіцкае сонца прагрэе паветра да 20°C цяпла.

У нядзелю 23 сакавіка, кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4.. +9°C, максімальная днём ад 13°C да 20°C цяпла.

Цёплае надвор'е захаваецца ў пачатку наступнага тыдня.

У асобных раёнах — першыя навальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0