У беларускіх тэатрах працягваецца серыя канфліктаў. Гэтым разам ён здарыўся ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

З 2012 года дырэктарам калектыву з’яўляўся адзін з вядучых акцёраў тэатра Ігар Сігаў. За некалькі гадоў да таго ён зняўся ў фільме «Дзверы», які намінаваўся на прэмію «Оскар» як «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм».

Разам з Аляксандрам Гарцуевым, мастацкім кіраўніком тэатра, Сігаў змог зрабіць РТБД адным з найлепшых драматычных калектываў сталіцы. Але Міністэрства культуры, якому падпарадкоўваецца тэатр, вырашыла не працягваць кантракт з Сігавым.

Як паведамляе tut.by, пад лістом у абарону дырэктара падпісалася 80 чалавек (усяго ў штаце працуе больш за 100). У адказе, падпісаным намеснікам міністра культуры Уладзімірам Карачэўскім, змешчана толькі ўдзячнасць за неабыякавасць. А таксама адзначана, што міністэрства падзяляе заклапочанасць калектыву.

Гэта сведчыць, што хутчэй за ўсё ў будынак тэатра неўзабаве прыйдзе новы кіраўнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру