У рамках крымінальнага расследавання крадзяжу бюджэтных сродкаў у Мінаграпалітыкі Украіны былі праведзеныя ператрусы і шэраг следчых дзеянняў. 

Пра гэта ў панядзелак паведаміў кіраўнік МУС Арсен Авакаў ў сваім Facebook. Паводле яго словаў, у выніку ператрусаў канфіскаваныя вялікія сумы сродкаў наяўнымі. 

Гэтак ў першага намесніка Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы Украіны Сіманава канфіскавана: $1 млн. 717 тыс. і 1 млн. 250 тыс. грн, паведамляе Авакоў. 

У экс-міністра аграрнай палітыкі Прысяжнюка канфіскавана $286 тыс. і 659 тыс. грн, некалькі наручных гадзіннікаў высокага кошту вядомых сусветных брэндаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?