Амерыканскія плацежныя сістэмы Visa і MasterCard, якія спынілі супрацоўнічаць з шэрагам расійскіх банкаў, могуць страціць права на дзейнасць у Расіі.

Старшыня камітэта Дзярждумы Расіі па фінансавым рынку Наталля Бурыкіна заявіла, што іх могуць замяніць нацыянальныя плацежныя сістэмы.

Пра гэта піша расійскае выданне «Ізвестія».

«Мы будзем трымаць гэтае пытанне на кантролі. Незразумела, на якой падставе санкцыі закранулі банк «Расія». Калі сітуацыя не зменіцца, не выключана, што Расея ў выніку адмовіцца ад паслуг Visa і MasterСard і пяройдзе на айчынныя плацежныя сістэмы. Тады неабходна будзе ўносіць змены ў расійскае заканадаўства, гэта значыць у закон «Аб нацыянальнай плацежнай сістэме», — заявіла Бурыкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?