REUTERS

REUTERS

Лідэр партыі «Бацькаўшчына», экс-прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка правяла нараду з удзелам спецыялістаў у абароннай і ваеннай сферах і прапанавала стварэнне пастаянна дзеючага штаба, які будзе выпрацоўваць рашэнні для рэагавання на пагрозы, якія паўсталі перад Украіна з-за ваеннай агрэсіі з боку Расіі.

На нарадзе прысутнічалі прызнаныя спецыялісты абаронна-ваеннага блока. Паводле словаў Цімашэнкі, сітуацыя, якая склалася «прымушае шукаць экстраардынарныя рашэнні для рэагавання на ваенную агрэсію Расеі на новым узроўні».

Яна адзначыла, што анэксія Крыма рыхтавалася Расеяй даўно, планы былі больш маштабнымі, і не выключае, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін будзе працягваць іх рэалізацыю.

«Што датычацца свету, то мы будзем настойваць, каб ваенная дапамога ў любым кантэксце прыйшла. Мы будзем настойваць, каб яны пашыралі санкцыі. Але ўсё рэалісты: мы засталіся адзін на адзін у вельмі цяжкай сітуацыі», — падкрэсліла Цімашэнка і прапанавала ўдзельнікам нарады аб'яднацца для распрацоўкі Плана дзеянняў па рэагаванні на ваенную агрэсію Расіі, анэксію Крыма і недапушчэнні далейшай эскалацыі.

«Я ўпэўненая, што сітуацыю ў нашым войску вы ведаеце бездакорна, разумееце, што і як адбываецца. Сітуацыя цяжкая. Таму, улічваючы ваш досвед, хочацца пагаварыць і пачуць вашыя парады па гэтай сітуацыі», — адзначыла яна.

Па выніках нарады выпрацаваны пакет з некалькіх дзесяткаў прапановаў, які тэрмінова будзе накіраваны кіраўніцтву Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?