Супрацоўнікі міліцыі па гарачых слядах устанавілі асобу, якая паведаміла аб нібыта замініраванні сталічнай школы № 173 па вуліцы Герасіменкі, 48.

Высветлілася, што гэта вучань суседняй школы 1999 года нараджэння. Менавіта ён пазваніў у службу міліцыі «102» і паведаміў аб падманнай небяспецы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама.

21 сакавіка ў 12.51 аператару службы міліцыі «102» па тэлефоне паступіла паведамленне аб «мініраванні» сталічнай школы № 173. На месца прыбыла сапёрная група. З будынка і з прылеглай тэрыторыі праведзена эвакуацыя прыкладна 580 чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?