Грамадская дабрачынная арганізацыя «Беларускі дзіцячы хоспіс» у красавіку запускае гарачую лінію для бацькоў хворых дзяцей. Патэлефанаваўшы на яе, можна будзе атрымаць прафесійную параду псіхолага, педыятра, сацыяльнага работніка, медсястры. 

Гарачая лінія будзе працаваць па нумары (017) 505-27-47 па буднях з 17.00 да 20.00, паведамілі ў хоспісе. Па панядзелках на лініі будзе дзяжурыць псіхолаг; па аўторках — сацработнік, які зможа расказаць пра сацыяльныя праграмы хоспіса, летні лагер і іншыя мерапрыемствы для дзяцей і бацькоў; па серадах і пятніцах — медсястра, якая зможа адказаць на пытанні, што тычацца паліятыўнага догляду дома і паслуг хоспіса; па чацвяргах — педыятр. 

Апрача таго, з лютага для жыхароў Беларусі стала даступная паслуга хуткага дыстанцыйнага кансультавання па тэлефонах: (029) 349-35-92 і (029) 277-48-78. Кансультаванне праводзіцца з 17.00 да 20.00 у будныя дні, на пытанні адказвае галоўная медыцынская сястра хоспіса Надзея Траццяк. Жыхары Гродна і Бабруйска, апрача ўказаных нумароў, могуць пракансультавацца па лакальных тэлефонах: у Гродне — па нумары (025) 603-86-85 (з 15.00 да 18.00), у Бабруйску — (025) 602-78-65 (з 10.00 да 13.00). 

Рэалізацыя паслугі ажыццяўляецца ў межах праекта «Паляпшэнне якасці жыцця сем'яў з дзецьмі, што знаходзяцца ў стане захворвання, якое пагражае жыццю, шляхам аказання кампетэнтнай паліятыўнай дапамогі дома ў Рэспубліцы Беларусь» пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?