Беларускі стэнд на Міжнароднай кніжнай выставе ў Парыжы аб'яднаў літаратуру трох выдавецтваў — «Мастацкай лiтаратуры», «Вышэйшай школы» і «Белкнігі».

Удзел беларускай дэлегацыі ў кніжным форуме арганізаваны пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Парыжы ў рамках Дзён беларускай культуры ў Францыі.

Шматлікія госці стэнда знаёмяцца з мастацкай, гістарычнай, дзіцячай, навучальнай літаратурай, якая выдадзена ў Беларусі на беларускай, рускай, французскай і англійскай мовах. Беларускія кнігавыдаўцы ўпершыню прыехалі на гэты прэстыжны кніжны салон, які праходзіць у Парыжы 20-24 сакавіка.

У складзе беларускай дэлегацыі — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Уладзіслаў Мачульскі, дырэктар выдавецтва «Вышэйшая школа» Аляксандр Нячай і дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч, а таксама начальнік упраўлення Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава. Як расказаў Уладзіслаў Мачульскі, удзел у экспазіцыі — гэта добрая магчымасць паказаць сваю літаратуру, а таксама азнаёміцца з замежным вопытам кнігавыдання.

Міжнародны кніжны салон штогод праходзіць у сакавіку ў Парыжы і з'яўляецца адным з найбольш значных і вядомых мерапрыемстваў у кніжным свеце. Кожны год у рабоце салона прымаюць удзел больш як 1 тыс. выдавецтваў з 50 краін свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?