Дзяніса Садоўскага звінавацілі ў дробным хуліганстве і ў панядзелак будуць судзіць.

Садоўскі — давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ў Чыгуначнай акрузе №20 у Менску Максіма Гацака. Адначасова ён, як сакратар аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), нефармальна каардынаваў дзейнасць назіральнікаў ад хадэкаў.

Затрымалі яго на выбарчым участку №53 Мінска, калі ён спрабаваў высветліць прычыну выдалення з участка назіральніцы ад БХД, пішуць на сайце «Права выбару».

Тады ўжо самога Дзяніса Садоўскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 17.1 (дробнае хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?