Расійскімі ваеннымі захопленыя ўжо трое камандзіраў ўкраінскіх вайсковых частак у Крыме: камандзір вайсковай часткі А4398 (г. Севастопаль) капітан 2 рангу Дзям'яненка В.М., намеснік камандуючага Ваенна-марскіх сіл УСУ берагавой абароны — начальнік Упраўлення войскаў берагавой абароны генерал-маёр Ігар Варончанка і камандзір вайсковай часткі ў Бельбеку Юлій Мамчур.

Юлій Мамчур быў захоплены 22 сакавіка расійскім спецназам, арыштаваны і дастаўлены ў ваенную турму ў Севастопалі.

Ігар Варончанка ўжо каля сутак не выходзіць на сувязь: напярэдадні ў 11.00 ён выехаў з Сімферопаля ў суправаджэнні некалькіх людзей у невядомым накірунку.

Сёння таксама быў затрыманы камандзір вайсковай часткі Севастопаля Дзям'яненка.

Мінабароны выказвае здзіўленне адносна выканання заяў вышэйшага кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі, у першую чаргу прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і міністра абароны генерала арміі Шайгу, аб гарантыях бяспекі асабістага складу Узброеных Сіл Украіны і членаў іх сем'яў у Аўтаномнай рэспубліцы Крым. Паколькі гэтыя абяцанні ў рэальнасці аказваюцца хлуснёй, паведамляе УНІАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?