Беларус Максім Мірны паспяхова пачаў выступленні ў парным разрадзе на турніры ў амерыканскім Маямі (прызавы фонд — $5,4 млн.).

У матчы першага раўнда беларуска-іспанскі тандэм Максім Мірны / Фелісіяна Лопес перайграў яшчэ адзін інтэрнацыянальны дуэт Трыт Хей (Філіпіны) / Дамінік Інглат (Вялікабрытанія) — 7:5, 7:6 (7:2). У другім крузе спаборніцтваў Мірны і Лопес сустрэнуцца з бразільцам Марсэлам Мелам і харватам Іванам Додзігам.

Спаборніцтвы на кортах Маямі фінішуюць 30 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?