Пачатак падліку галасоў па выніках галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў быў адзначаны масавым нядопускам назіральнікаў кампаніі «Права выбару» да непасрэднага назірання за працэсам падліку галасоў, гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.
Так, на ўчастку №72 у назіральніцы Наталлі Шкадун здарыўся сардэчны прыступ — пасля канфлікту са старшынёй выбарчай камісіі, які пачаўся пасля таго, як Шкадун убачыла на ўчастку пабочнага чалавека. Гэта была камендант інтэрната, якая перапісвала звесткі аб тых, хто прагаласаваў, а хто не. Назіральніцу забрала «хуткая дапамога», яна змешчана ў бальніцу.