Адзін з кітайскіх самалётаў, якія прымаюць удзел у пошуках зніклага лайнера кампаніі Malaysia Airlines, выявіў «падазроныя аб'екты» у Індыйскім акіяне.
Як паведамляе агенцтва Сіньхуа, гэтыя аб'екты маюць квадратную форму і знойдзены на захад ад Аўстраліі.
Кітайскі карабель накіраваны ў гэтую зону для пошукаў.
Авіялайнер, які ляцеў з Куала-Лумпура ў Пекін, знік з экранаў радараў авіядыспетчараў ў ноч на 8 сакавіка.
На борце самалёта знаходзілася 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа.