Валавы рэгіянальны прадукт у студзені-лютым знізіўся на 0,3 % да Br19,027 трлн.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 сакавіка 2014 года склалі Br9,952 трлн (павялічыўшыся на 1,5 трлн за люты пасля росту на 1,3 трлн за студзень), або 138,1% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (супраць 117,3% на 1 лютага і 98,5% на 1 студзеня 2014 года).

Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 5,5% і склалі Br4 273 трлн. Аб'ём жыллёвага будаўніцтва вырас на 66,9% да 180,9 тыс. кв. м.

Рознічны тавараабарот павялічыўся на 14,9% і склаў B12 868 трлн, аптовы — на 3,9% да Br49,788 трлн.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?