На выбарах мясцовых Саветаў, што прайшлі 23 сакавіка ў Беларусі, абрана 18 тыс. 809 дэпутатаў.
У Беларусі 1 328 мясцовых Саветаў — ва ўсіх абрана больш за палову дэпутатаў.
У чатырох з 18 тыс. 816 выбарчых акругаў выбары не праводзіліся. У трох акругах балатаваўся адзін кандыдат, не набраўшы ў выніку неабходнай колькасці галасоў выбаршчыкаў.
У сямі акругах трэба будзе правесці паўторныя выбары.
Акругаў, у якіх выбары былі прызнаныя несапраўднымі, няма.