Палітычны лідэр Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ын ўпершыню з'явіўся на публіцы ў кампаніі сваёй малодшай сястры, паведамляюць паўночнакарэйскія СМІ. 

Кіраўнік дзяржавы наведаў канцэрт гурту «Моранбон» у Пхеньяне з жонкай, якая сядзела ў першым шэрагу, і малодшай сястрой, якая сядзела ў другім радзе. Да гэтага Кім Е Чжон не наведвала афіцыйныя мерапрыемствы разам з братам. 

Мясцовыя газеты мяркуюць, што такі сямейны выхад сімвалізуе адзінства сваякоў. І падстава для дэманстрацыі была абраная асаблівая: канцэрт ансамбля «Моранбон», які быў створаны па загадзе Кім Чэн Ына ў 2012 годзе. 

Паўднёвакарэйскія СМІ пішуць пра ўплыў малодшай сястры на лідара краіны, які ўзрос. Мяркуецца, што яна адказвае за яго расклад дня і стыль. Акрамя таго, Кім Е Чжон кіруе пастаўкамі прадуктаў харчавання ў Карэйскую народную армію. Узвышэнне Кім Е Чжон стала магчыма пасля пакарання смерцю Чан Сон Тхэка, дзядзькі Кім Чэн Ына. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?