Напярэдадні Дня Волі мы вырашылі высветліць, як выжыць на Акрэсціна, у грамадскага актывіста і пастаяннага наведніка СІЗА Паўла Вінаградава і аблажаліся — Вінаградаву напярэдадні інтэрв’ю якраз далі 25 сутак «за дробнае хуліганства». Але 34mag з дапамогай Івана Амельчанкі і Насты Дашкевіч (Палажанкі) усё ж стварыў для вас мануал па выжыванні ў ізалятары, дык хоць вы, калі што, не аблажайцеся.

Іван Амельчанка. Упершыню трапіў на Акрэсціна на 15 сутак у 2011 годзе падчас «маўклівых акцый». У тым жа годзе пасля «Чарнобыльскага шляху» ўвайшоў у гісторыю пратэстнага руху дзякуючы перформансу «Мусорок» (ці, паводле афіцыйнай версіі, «My cop ok»). Атрымаў за гэта 15 сутак і амаль адразу вярнуўся ў СІЗА яшчэ на 25 сутак. Адразу пасля выхаду «парушыў парадак» яшчэ на 10 сутак. Журналісты намагаліся зразумець тайны механізм яго бясконцых ходак у СІЗА. Апошні раз актывіст адбыў у камеры 15 сутак і больш туды не трапляў. Кажа, раней ахоўнікаў парадку часта сустракаў пад дзвярыма, але апошнія хутка супакоіліся і больш Амельчанку не чапалі.

Працяг чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?