Расійскія акупанты скончылі штурм вялікага дэсантнага карабля ВМС Украіны «Канстанцін Альшанскі».

Гэты сцяг паставіў на беразе бацька блакаванага на «Альшанскім» марака, каб падтрымаць сына, фота Reuters.com

Гэты сцяг паставіў на беразе бацька блакаванага на «Альшанскім» марака, каб падтрымаць сына, фота Reuters.com

Усяго на караблі пасля таго, як частка экіпажа пакінула карабель, застаўся 21 чалавек. Рэшткі каманды забарыкадавалася ў кают- кампаніі.

Да карабля падплыў буксір ЧФ Расіі, з яго высадзіліся захопнікі. Абараняючы карабель, экіпаж пусціў дзве дымавыя заслоны.

Як паведаміў сведка Аляксей Тамразаў, падчас штурму былі чутныя аўтаматныя чэргі і хлапкі шумавых гранат. Пасля чаго Тамразаў паведаміў, што штурм закончыўся.

«Усе … Альшанскага больш няма», — напісаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?