23 сакавіка памёр яшчэ адзін актывіст Еўрамайдану, які пацярпеў падчас сутыкненняў у цэнтры Кіева — Пётра Гаджа.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на Facebook «Нябеснай сотні».

Пётра Гаджа нарадзіўся 13 ліпеня 1966 года ў Закарпацці. «Амаль месяц ён лячыўся ў 12 бальніцы ад газавых апёкаў бронху і лёгкіх. Літаральна некалькі дзён таму яго выпісалі з лякарні», - гаворыцца ў допісе групы.

Колькасць ахвяраў процістання ў Кіеве, пачынаючы з 22 студзеня, дасягнула 103 чалавекі. Загінулых называюць Нябеснай сотняй Майдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?