Мужчына з-за дрэннага самаадчування зваліўся на рэйкі ў мінскім метро, паведаміў БелТА памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

«Сёння ў 10.43 на станцыі метро «Маладзёжная» Аўтазаводскай лініі на рэйкі ўпаў мужчына 1953 года нараджэння.

Яго аператыўна выцягнулі на платформу работнікі метрапалітэна.

Выствелілася, што мужчыну стала блага. Яму аказваецца медыцынская дапамога», — распавёў Віталь Дэмбоўскі.

У 10.47 рух цягнікоў быў адноўлены. Затрымка склала чатыры хвіліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0