Дырэктар «Тарпеда-БелАЗ» Міхаіл Хлус заявіў, што ў новым сезоне на майках аўтазаводцаў прозвішчы застануцца на расійскай мове.

«Ці было нейкае апытанне або галасаванне ў камандзе з нагоды выбару мовы напісання прозвішчаў?»

«Як такога апытання не было. Каманда ў нас шматнацыянальная — апроч беларусаў, калі ў ёй і расіяне, і ўкраінцы, і іспанцы, так што, хутчэй за ўсё, мы пакінем надпісы на мове інтэрнацыянальных зносін — на расійскай. А наогул, мяркую, што вы будзеце хадзіць на стадыён не таму, што ў футбалістаў на спіне ёсць надпіс на беларускай або на расійскай (лепш бы, вядома, па-англійску — у еўракубках), а для таго, каб паглядзець на гульню каманды», — сказаў Хлус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?