Улічваючы спрыяльны прагноз надвор'я, у Мінску 25 сакавіка завяршаецца ацяпляльны сезон, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
Ацяпленне будзе адключана для ўсіх катэгорый спажыўцоў у Мінску, акрамя дзіцячых дашкольных устаноў, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, музеяў, дзяржаўных архіваў, бібліятэк, аб'ектаў жыллёвага фонду, інтэрнатаў і гасцініц.
Тым часам Рэспубліканскі гідраметэацэнтр паведамляе пра пахаладанне ўжо з чацвярга. Блізу канца тыдня ў Беларусі чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературы.
Летась у Мінску ацяпленне адключылі 19 красавіка.