Чатырох жыхароў Мінскага раёна абвінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве з пагрозай ужывання зброі; крадзяжы; набыцці матэрыяльных каштоўнасцей, свядома здабытых злачынным шляхам; знішчэнні афіцыйных дакументаў.

«Па дадзеных следства, абвінавачаныя ў стане алкагольнага ап’янення ў маршрутным аўтобусе, які ехаў з в. Ляскоўка ў Мінск, пагражаючы металічным кастэтам, збілі рукамі і нагамі двух мужчын. У аднаго з пацярпелых скралі барсетку, у якой былі грошы і асабістыя рэчы. З мэтай схаваць крадзеж знішчылі афіцыйныя дакументы на імя пацярпелага, а грошы падзялілі», — паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Падчас расследавання выявілася, што 17-гадовы фігурант справы мае дачыненне і да звароту псіхатропаў у Мінскім раёне. На прыпынку грамадскага транспарту ў аграгарадку Лясны ён прадаваў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва QCBL-BZ-F. Яго будуць судзіць і за гэта.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?