Каранэрскі суд у Вялікабрытаніі 26 сакавіка пачынае новыя слуханні па справе аб абставінах смерці бізнэсмэна Беразоўскага. У ходзе двухдзённых паседжанняў суд павінен вырашыць, ці была смерць апальнага алігарха гвалтоўнай.

Калі факт гвалтоўнай смерці будзе ўстаноўлены, то справа атрымае далейшы ход. Да гэтага ў брытанскай паліцыі заявілі, што не маюць падстаў падазраваць каго б там ні было ў датычнасці да смерці бізнэсмэна.

Пра смерць Бярозаўскага ў сваім доме ў Аскоте стала вядома 23 сакавіка 2013 года. Работнік з абслуговага персаналу бізнэсмэна выявіў яго цела на падлозе ў ванным пакоі, зачыненым знутры. Скотланд-Ярд апублікаваў афіцыйныя вынікі ўскрыцця цела алігарха — спецыялісты не выявілі прыкмет гвалтоўнай смерці. Усё паказвае на тое, што бізнэсмэн павесіўся.

У Расіі ён абвінавачваўся ў шматлікіх злачынствах і быў завочна прысуджаны да турэмнага зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?