Фатаздымак у вялікім памеры. 

Фатаздымак у вялікім памеры. 

Скрыншот з сайта газеты «Во славу Родины».

Скрыншот з сайта газеты «Во славу Родины».

Сёння на сайце беларускай вайсковай газеты «Во славу Родины» з'явіўся артыкул Уладзіміра Кажэўнікава «Сірыя здольна ўзарваць Еўропу». Цікаўнасць выклікае ілюстрацыя да артыкула, дзе можна ўбачыць 6 мужчын у форме і са зброяй краін-удзельніц НАТА. Подпіс пад фота: «еўрапейскія баевікі ў Сірыі».

Аднак на заднім плане фатаздымка бачны плакат беларускага кніжнага анлайн-гіпермаркета OZ.BY і палічкі з кнігамі. Відвочна, фота была зробленае ў адной з крамаў OZ.BY, размешчаных у Мінску.

У выніку пошуку не атрымалася знайсці арыгінальны фотаздымак, аднак гэтае ж фота фігуруе ў якасці ілюстрацыі да артыкулаў пра наймітаў на некалькіх расійскіх і ўкраінскіх сайтах, у якіх таксама ўзгадваецца Сірыя. У каментарах да аднаго з такіх артыкулаў карыстальнік з Беларусі пазнаў на фота мінскіх страйкбалістаў.

У інфармацыйным агенцтве «Ваяр» паведамілі, што аўтар сам выбірае ілюстрацыю да публікацыі. Нажаль, звязацца з аўтарам пакуль не ўдалося.

На момант публікацыі фатаздымак з сайта газеты прыбралі. 

Даведка НН:

Страйкбол — камандна-тактычная гульня, у якой гульцы выкарыстоўваюць копіі рэальнай зброі, што страляюць пластыкавымі шарыкамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?