Пра гэта заявіў ваенны эксперт, палкоўнік запасу Ігар Козій. 

«На нашай усходняй мяжы — дзвюхсоттысячная групоўка расійскіх войскаў. Яны дзейнічаюць граматна. Спачатку разгарнулі сухапутную групоўку і трэніравалі яе. Пасля гэтага разгарнулі групоўку паветрана-дэсантных войскаў і трэніравалі яе. Затым разгарнулі групоўкі ракетных войскаў і артылерыі», — паведамляе эксперт.

«Пуціну нічога не перашкаджае пачаць ўварванне. Як могуць стрымаць яго санкцыі і эмбарга Захаду?» — кажа Ігар Козій.

«Абама заяўляе, што Расія ўжо атрымала $200 млрд ад анэксіі Крыму. Але захапіўшы Украіну, Пуцін можа атрымаць значна больш. Крым яны захапілі на 8 сакавіка. Таму, думаю, ўварвання ў кантынентальную Украіну будзе на свята 1 ці 9 траўня», — заявіў эксперт. 

Нагадаем, што ў ноч на 27 лютага 2014 года ў Крыме узброеныя людзі захапілі адміністрацыйныя і ваенныя аб'екты, Сімферопальскі аэрапорт. А 1 сакавіка расійскі парламент дазволіў прэзідэнту Пуціну пачаць вайну супраць Украіны.

 

16 сакавіка на паўвостраве быў праведзены «рэферэндум», на падставе якога Расія вырашыла далучыць Крым да сваёй дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?