Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка падпісаў указ № 137 «Аб ліквідацыі ваенных пракуратур».
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, у адпаведнасці з дакументам з 1 верасня 2014 года будуць ліквідаваны Беларуская ваенная пракуратура і 11 міжгарнізонных ваенных пракуратур. Паўнамоцтвы па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства ва Узброеных сілах, іншых войсках і вайсковых фарміраваннях Беларусі, дзяржаўных органах, у якіх прадугледжана ваенная служба, ускладаюцца на Генеральную пракуратуру і тэрытарыяльныя пракуратуры.
Рэарганізацыя накіравана на ўдасканальванне сістэмы органаў пракуратуры, аптымізацыю іх дзейнасці і скарачэнне штатнай колькасці.
Прыняцце ўказа дазволіць паменшыць асігнаванні, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на ўтрыманне органаў пракуратуры, у 2014 годзе на 1,285 млрд. рублёў, у наступныя гады — на 4,180 млрд. штогод.
Каментары