Шасцярых палонных у Крыме афіцэраў вызвалілі. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік медыяцэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.

«Крыніцы паведамляюць, што палкоўнік Юлій Мамчур, генерал-маёр Ігар Варончанка, капітан 2 рангу Вячаслаў Дзям'яненка, старшы лейтэнант Аляксандр Філіпаў, а таксама афіцэры-марпехі падпалкоўнік Дзмітрый Дэлятыцкі і маёр Расціслаў Ломцеў усуправаджэнні ўзброеных людзей накіроўваюцца ў бок пераходу Чонгар», — піша Селязнёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?