Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў у цэнах верасня 2007 года для 18 сацыяльна‑дэмаграфічных груп насельніцтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення комплексных праблем развіцця сацыяльна‑працоўнай сферы Мінпрацы і сацабароны Тамара Рак. Гэтыя нарматывы будуць дзейнічаць з 1 лістапада па 31 студзеня 2008 года.

Тамара Рак нагадала, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фарміраванні і выкарыстанні мінімальнага спажывецкага бюджэту» гэты сацыяльны нарматыў уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна‑культурных патрэбнасцей чалавека.

Паводле слоў спецыяліста, сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек з 1 лістапада складзе Br289 тыс. 110 у разліку на месяц (з 1 жніўня бягучага года ён складаў Br282 тыс. 630, з 1 мая — Br275 тыс. 600, з лютага — Br265 тыс. 110).

У параўнанні з цяпер дзеючым нарматывам мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек узрастае на 2,3 працэнта.

Тамара Рак падкрэсліла, што гэты сацыяльны нарматыў служыць асновай для вызначэння права на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, на рамонт жылля для жыхароў малых населеных пунктаў.

Начальнік упраўлення адзначыла, што структура сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек у цэнах верасня 2007 года наступная:

  • прадукты харчавання — 48,8 працэнта,
  • адзенне, абутак, бялізна — 19,5 працэнта,
  • прадметы культурна‑бытавога і гаспадарчага прызначэння — 6,6 працэнта,
  • прадметы санітарыі, гігіены, лякарствы — 1,8 працэнта,
  • аплата жылля і камунальныя паслугі — 10,5 працэнта,
  • бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 8,3 працэнта
  • і іншыя.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0