39-гадовы жыхар Баранавічаў падазраецца ў вывазе ў Польшчу непаўналетняй мясцовай жыхаркі для займання прастытуцыяй. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, у дачыненні да яго 25 кастрычніка следчым аддзяленнем Баранавіцкага ГАУС распачата справа па ч. 3 арт. 187 Крымінальнага кодэкса (вярбоўка людзей для эксплуатацыі).

Паводле звестак следства, мужчына, які нідзе не працуе, у студзені—лютым 2004 года шляхам падману (пад выглядам працы прадаўцом агародніны і садавіны) завербаваў і вывез у Польшчу 17-гадовую жыхарку вёскі Люшнева Баранавіцкага раёна. У горадзе Гожуў Велькапольскі ён перадаў дзяўчыну ўладальніку мясцовага бара "Шахеразада" для займання прастытуцыяй.

У Баранавічах гэта ўжо трэцяя ў 2007 годзе крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да гандляра жывым таварам. Усе "бізнесмены" вывозілі дзяўчат у Польшчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?