Старшыня Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Тарута катэгарычна абверг адзін з галоўных прапагандысцкіх міфаў пра тое, што Данбас корміць усю Украіну.

Пра гэта ён заявіў у ходзе пасяджэння калегіі Данецкай абласной дзяржадміністрацыі.

«Насамрэч, калі спытаць у кожнага жыхара, я думаю, што, напэўна, кожны жыхар Данбаса скажа, што ён корміць Украіну… У нас ёсць міф, што Данецкая вобласць корміць усіх», — сказаў ён.

«Але калі глядзець на статыстыку, то аказваецца, што нам дзяржбюджэт дадае, і мы датацыйныя», — падкрэсліў Тарута.

«Таму нам трэба перастаць быць датацыйнай, пачынаць сябе карміць, і забяспечваць наша развіццё», — рэзюмаваў данецкі губернатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?