Vizit.kz.ua
26 сакавіка пры падтрымцы БТР і некалькіх вайсковых машын украінскія салдаты ўзялі пад кантроль навігацыйную станцыю «Марс-75», якая належыць Чарнаморскаму флёту Расеі.
На тэрыторыі станцыі знаходзяцца ўкраінскія дэсантнікі у поўным узбраеньні. Ўнутр аб’екта нікога не прапускаюць. Па пэрымэтры некалькі салдат занялі баявыя пазыцыі. Паводле інфармацыі сайта«Новый Визит», вядзецца перапіс маёмасьці навігацыйнай станцыі.
Паводле жыхароў Генічаска, якія працуюць на «Марсе-75», расейскіх вайскоўцаў тут няма ўжо цягам двух месяцаў.
Падчас прэзыдэнцтва Віктара Юшчанкі выканаўчая служба неаднаразова спрабавала выканаць пастанову суда аб вяртаньні «Марса-75» дзяржаўнаму прадпрыемству «Дзяржгідраграфія», але беспасьпяхова.
Міністэрства абароны даўно выступае за вяртаньне з арэнды маякоў і іншых гідраграфічных аб’ектаў, якія выкарыстоўваюцца Чарнаморскім флётам Расеі.