Ukraine.mfa.gov.by

Ukraine.mfa.gov.by

Дыялог паміж Беларуссю і Украінай працягваецца, заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу 27 сакавіка ў Мінску. 

«Ужо пасля адклікання ўкраінскага пасла для кансультацый пасол Беларусі Валянцін Вялічка ў Кіеве сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Украіны. Такім чынам, наш дыялог з Украінай працягваецца», — заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі. Паводле яго слоў, беларускі бок зыходзіць з таго, што ўзровень паслоў — аптымальны для кантактаў паміж суседнімі дружалюбнымі краінамі, звязанымі цеснымі эканамічнымі і міжасобаснымі кантактамі».

Мірончык падкрэсліў: беларускі бок спадзяецца, што на гэтым узроўні адносіны дзвюх краін будуць падтрымлівацца і надалей. Пры гэтым ён заўважыў, што Беларусь не адклікала ў Мінск свайго пасла ў адказ на дзеянні Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?